«Пакуль Чарнобыль у душу глядзіць»

Менавіта пад такой назвай напярэдадні 25-годдзя з дня аварыі на ЧАЭС у Чашніцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў час роздуму. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 9 «А» класа СШ №4 г. Чашнікі. Са смуткам і хваляваннем слухалі школьнікі расказы бібліятэкараў пра ліквідатараў, людзей, якія, не шкадуючы здароўя, а то і жыцця, смела ўступілі ў барацьбу з нябачным ворагам — радыяцыяй. А таксама пра   боль, гора чалавечай душы пры развітанні з роднымі мясцінамі, аб пакаранні за нашы безгаспадарчыя адносіны да навакольнага асяроддзя. Гучалі  і вершы па тэме Анатолія Зэкава, Эдуарда Акуліна, Анатолія Грачанікава і другіх аўтараў.
 Больш падрабязна пра трагедыю Чарнобыля, цяжкія наступствы аварыі можна было даведацца з  кніг, артыкулаў з газет, часопісаў, мастацкіх твораў, якія прапаноўвала выстава «Чарнобыль — боль чалавецтва.»
  Цікавым і пазнавальным было мерапрыемства. Вучні ўпэўніліся: трэба берагчы ўсё жывое на зямлі, бо можа здарыцца так, што жыццё стане немагчымым з-за экалагічнай катастрофы.
 Тамара ЯЗЁНАК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.