На ўсё жыццё

На мінулым тыдні ў Чашніцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці пад назваю «Жыць і помніць». На яго былі запрошаны вучні старэйшых класаў СШ № 1 райцэнтра. На мерапрыемстве ішла размова  пра  партызанскі  вызваленчы  рух  на тэрыторыі нашага раёна і выпрабаванні, якія выпалі на долю беларускага народа. З цікавасцю і хваляваннем слухалі хлопчыкі і дзяўчынкі расказ пра дзейнасць падпольнай групы пад кіраўніцтвам С. А. Панкова, брыгады «Дубава» і  аб яе легендарным камандзіры Ф. Ф. Дуброўскім.
 Гучала шмат песень і вершаў ваеннай тэматыкі. Цікавасць у прысутных  выклікала  выстава «Славім вялікі подзвіг», дзе змяшчалася літаратура пра мужнасць, гераізм, самаадданасць беларускага народа ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі.
Тамара ЯЗЁНАК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.