У сяброўстве с добрай кнігай

Пад такой назвай прайшоў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў Чашніцкай раённай дзіцячай бібліятэцы імя Я. Журбы. Пачаўся ён з вясёлага панядзелка. У гэты дзень у бібліятэцы школьнікі адзначылі Дзень гумару «У гасцях ва ўсмешкі і смеха». У чытальнай зале былі прадстаўлены выставы «Самыя вясёлыя кнігі», «У сяброўстве з добрай кнігай» і «Кнігі, правераныя часам: кнігі — юбіляры 2013 года». Вучні чацвёртай школы райцэнтра прынялі ўдзел у конкурснай праграме «Красавіцкая гумарына». А гімназісты былі запрошаны на вечарыну на гістарычную тэму «Усмешка і смех — гэта для ўсіх».
У аўторак адзначаўся Дзень казкі «Час казачных прыгод». З гэтай нагоды для вучняў 4 «А» класа СШ №1 было наладжана літаратурнае свята «Казкамі ўвенчаны, як кветкамі». А шасці-класнікі гімназіі  сталі ўдзельнікамі пазнавальнай ваяж-віктарыны «Ах, гэтыя разумныя кнігі».
Прадоўжыўся Тыдзень кнігі святкаваннем Дня экалогіі «Гэта Зямля — твая і мая». Беражлівым адносінам да прыроды і ўсяго жывога школьнікі вучыліся на Гадзіне паэзіі «Кветкі дажджоў». Гэтай жа мэты прытрымлівалася загадчыца бібліятэкі А. М. Александровіч, калі адпраўлялася разам з юнымі чытачамі ў медыяпадарожжа «Гартаючы старонкі Чырвонай Кнігі».
У чацвер у Чашніцкай раённай дзіцячай бібліятэцы імя Я. Журбы адсвяткавалі Дзень пісьменніка, які праходзіў пад назвай «Юбілейнае скрыжаванне» і прысвячаўся стогадоваму юбілею Р. Рэлеса. Пра знакамітага пісьменніка ішла размова ў літаратурнай гасцінай «Сэрцам заўсёды з родным краем». Падчас мерапрыемства школьнікі даведаліся шмат цікавага з біяграфіі нашага славутага земляка, пазнаёміліся з яго творамі, прысвечанымі Чашніччыне. Для школьнікаў малодшага ўзросту ў бібліятэцы прайшоў Дзень кнігі-імянінніцы «Чароўны Кнігаград», а вучні пятага «А» класа СШ №1 з захапленнем прынялі ўдзел у літаратурнай гульні «Пра карысць шкодных парад».
Скончыўся Літаратурны тыдзень святам кнігі «Мы збіраем сяброў». З гэтай нагоды ў гарадскім Доме культуры было наладжана тэатралізаванае прадстаўленне «Нам з кнігай па дарозе».
Наталля СТУКАЛАВА.

Юныя гімназісты — частыя госці Чашніцкай дзіцячай бібліятэкі Пад такой назвай прайшоў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў Чашніцкай раённай дзіцячай бібліятэцы імя Я. Журбы. Пачаўся ён з вясёлага панядзелка. У гэты дзень у бібліятэцы школьнікі адзначылі Дзень гумару «У гасцях ва ўсмешкі і смеха». У чытальнай зале былі прадстаўлены выставы «Самыя вясёлыя кнігі», «У сяброўстве з добрай кнігай» і «Кнігі, правераныя часам: кнігі — юбіляры 2013 года». Вучні чацвёртай школы райцэнтра прынялі ўдзел у конкурснай праграме «Красавіцкая гумарына». А гімназісты былі запрошаны на вечарыну на гістарычную тэму «Усмешка і смех — гэта для ўсіх».

У аўторак адзначаўся Дзень казкі «Час казачных прыгод». З гэтай нагоды для вучняў 4 «А» класа СШ №1 было наладжана літаратурнае свята «Казкамі ўвенчаны, як кветкамі». А шасці-класнікі гімназіі  сталі ўдзельнікамі пазнавальнай ваяж-віктарыны «Ах, гэтыя разумныя кнігі».

Прадоўжыўся Тыдзень кнігі святкаваннем Дня экалогіі «Гэта Зямля — твая і мая». Беражлівым адносінам да прыроды і ўсяго жывога школьнікі вучыліся на Гадзіне паэзіі «Кветкі дажджоў». Гэтай жа мэты прытрымлівалася загадчыца бібліятэкі А. М. Александровіч, калі адпраўлялася разам з юнымі чытачамі ў медыяпадарожжа «Гартаючы старонкі Чырвонай Кнігі».

У чацвер у Чашніцкай раённай дзіцячай бібліятэцы імя Я. Журбы адсвяткавалі Дзень пісьменніка, які праходзіў пад назвай «Юбілейнае скрыжаванне» і прысвячаўся стогадоваму юбілею Р. Рэлеса. Пра знакамітага пісьменніка ішла размова ў літаратурнай гасцінай «Сэрцам заўсёды з родным краем». Падчас мерапрыемства школьнікі даведаліся шмат цікавага з біяграфіі нашага славутага земляка, пазнаёміліся з яго творамі, прысвечанымі Чашніччыне. Для школьнікаў малодшага ўзросту ў бібліятэцы прайшоў Дзень кнігі-імянінніцы «Чароўны Кнігаград», а вучні пятага «А» класа СШ №1 з захапленнем прынялі ўдзел у літаратурнай гульні «Пра карысць шкодных парад».

Скончыўся Літаратурны тыдзень святам кнігі «Мы збіраем сяброў». З гэтай нагоды ў гарадскім Доме культуры было наладжана тэатралізаванае прадстаўленне «Нам з кнігай па дарозе».

Наталля СТУКАЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.