Даніна павагі продкам

Творчы калектыў аўтаклуба аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама не сядзіць на месцы, заўсёды вандруе па раёне. Цесная сувязь  наладжана з работнікамі і творчымі калектывамі клубных устаноў. Вынікамі іх сумеснай працы з’яўляюцца розныя канцэртныя праграмы, прымеркаваныя да знакавых падзей і дат народнага календара.
Галоўным накірункам дзейнасці аўтаклуба з’яўляецца адраджэнне і захаванне народных традыцый, абрадаў. Святы калодзежаў, вуліц і многія іншыя сталі традыцыйнымі.
Нядаўна калектыў аўтаклуба сумесна з культработнікамі Празямлянскага сельскага клуба прадставілі абрад «Дзяды». Яны прадэманстравалі, як гэты дзень праходзіў у нашых бацькоў, бабуль і дзядуль, паказалі, што яны рабілі, як заклікалі сваіх продкаў на памінальную вячэру.
Трэба адзначыць, што ім удалося стварыць адпаведную атмасферу. Зрабіць гэта дапамаглі спецыяльныя дэкарацыі і афармленне сцэны. Гучалі абрадавыя песні, былі выкананы танцы.
Наталля СТУКАЛАВА.

Абрад памінання продкаў "Дзяды" ў Празямлянскім сельскім клубеТворчы калектыў аўтаклуба аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама не сядзіць на месцы, заўсёды вандруе па раёне. Цесная сувязь  наладжана з работнікамі і творчымі калектывамі клубных устаноў. Вынікамі іх сумеснай працы з’яўляюцца розныя канцэртныя праграмы, прымеркаваныя да знакавых падзей і дат народнага календара.

Галоўным накірункам дзейнасці аўтаклуба з’яўляецца адраджэнне і захаванне народных традыцый, абрадаў. Святы калодзежаў, вуліц і многія іншыя сталі традыцыйнымі.

Нядаўна калектыў аўтаклуба сумесна з культработнікамі Празямлянскага сельскага клуба прадставілі абрад «Дзяды». Яны прадэманстравалі, як гэты дзень праходзіў у нашых бацькоў, бабуль і дзядуль, паказалі, што яны рабілі, як заклікалі сваіх продкаў на памінальную вячэру.

Трэба адзначыць, што ім удалося стварыць адпаведную атмасферу. Зрабіць гэта дапамаглі спецыяльныя дэкарацыі і афармленне сцэны. Гучалі абрадавыя песні, былі выкананы танцы.

Наталля СТУКАЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.