Адрадзіць і захаваць

Як добра, што адраджаецца цікавасць да сваіх вытокаў, гісторыі і самабытнай культуры. Нашы ўнукі, дзеці ды і мы самі можам даведацца пра побыт, багацейшую культуру — гісторыю нашых продкаў. І усё гэта дзякуючы энтузіястам, якія працуюць у раённым Доме рамёстваў.
Адраджэнне, вывучэнне, захаванне i прапаганда культурнай спадчыны, этнаграфіі i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва рэгіёна, Беларусі ў цэлым, прыцягненне да традыцыйнага народнага мастацтва насельніцтва, збіранне, захоўванне матэрыялаў пра майстроў i ix творчасць — вось накірункі дзейнасці калектыву.
У Доме рамёстваў працуюць майстэрні салома- пляцення, ткацтва, вышыўкі, вязання кручком, керамікі, народнай лялькі, аплікацыі саломкай, пляцення паясоў i «Батлейка».
У дзевяці гуртках займаюцца больш за 90 чалавек. Акрамя гэгага, пры раённым Доме рамёстваў дзейнічае народны клуб майстроў i мастакоў «Майстар», удзельнікам якога з’яўляецца 31 чалавек.

Наталля Стукалава.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.