Вольга Дзёмкіна зноў у Беларусі

У пачатку кастрычніка ў Мінску завяршыФото2510лася творчая выстава нашай зямлячкі, мастачкі Вольгі Дзёмкінай, якая зараз жыве ў Францыі. У беларускую сталіцу яна завітала разам з францужанкай Жаклін Вермер, мастачкай, Прэзідэнтам акадэмічнага таварыства МАСТАЦТВА — НАВУКА — КУЛЬТУРА. Жаклін — асоба вельмі цікавая. Каляровыя алоўкі, палітры і пэндзлі былі яе першымі цацкамі. А лёсам было наканава, каб вывучэнне права, юрыдычная справа заўсёды спалучаліся на яе жыццёвым шляху з жывапісам. На выставу ў Мінск яна прывезла 50 работ, сярод іх партрэты, пейзажы, кветкавыя кампазіцыі.
Вольга Дзёмкіна прадставіла серыю твораў «Sarabande» — адлюстраванне эвалюцыі спрадвечнага танца, яго развіцця ў Прасторы і Часе, з усімі кантрастамі. Душу мастачкі зачароўвае і кропля расы, і Чалавек, і зоркі ў касмічнай прасторы.
На выставе пабывала шмат нашых землякоў. Павіншаваў мастачку і старшыня Чашніцкага райвыканкама Уладзімір Уладзіміравіч Булай.

Ірына ТОРБІНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.