Хадзілі калядоўщыкі

Першая палова студзеня — святочная пара. Работнікі культуры без справы не сядзяць. Калектыў Чарэйскага СДК задзейнічаны па максімуму. На Каляды вяскоўцы ладзілі святочную праграму для жыхароў райцэнтра. На плошчы ля райвыканкама 6 студзеня было весела. Прысутным спадабаліся песні, танцы, гумарэскі, конкурсы ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці.
На днях у Чарэйскім СДК адбылося святочнае мерапрыемства для ветэранаў вайны і працы. Мясцовыя артысты, зноў жа, пастараліся, аўтаклуб аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама дапамог. Прыехалі прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі з раёна. Атрымалася вельмі цікава.
У святочныя дні ў Чарэі можна было сустрэць калядоўшчыкаў. У хаты заходзілі, спявалі, дабра гаспадарам жадалі. Для культработнікаў стала звычным весяліць такім чынам вяскоўцаў. Народныя традыцыі забываць не варта.

Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.