Верасень паклікаў у школу

Изображение 3588
1 верасня яшчэ задоўга да вызначанай гадзіны двор Красналуцкай ДС-СШ стаў напаўняцца звонкімі дзіцячымі галасамі. Прыгожа апранутыя, у бадёрым настроі, крыху свавольныя пасля лета вучні, а разам з імі іх настаўнікі і бацькі жылі чаканнем першага званка ў новым навучальным годзе.
Па традыцыі Дзень ведаў пачынаўся ў навучальнай установе ўрачыстай лінейкай. Кароткія выступленні вядучых, у якіх радасць сустрэчы школьных сяброў, любоў да роднай зямлі, удзячнасць настаўнікам і бацькам, сталі добрым запевам усяму мерапрыемству.
Напоўненым глыбокім сэнсам было выступленне дырактара ДС-СШ Н. В. Зуёнак. Ніна Васільеўна павіншавала прысутных з пачаткам новага навучальнага года, пажадала плёну ў працы. А для гэтага ёсць усё неабходнае: школа сустрэла сваіх жыхароў дагледжанай, светлай і ўтульнай. Не займаць вопыту педагагічнаму калектыву — вышэйшую і першую катэгорыі маюць 75 працэнтаў настаўнікаў. Цёпла вітала дружная школьная сям’я маладога спецыяліста Наталлю Віктараўну Бобрык, настаўніцу англійскай мовы з Глыбоччыны, якая скончыла Полацкі каледж.
Асаблівая ўвага і падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — кніга пра нашу Радзіму — таму, хто толькі пачынае падарожжа па краіне ведаў. Найлепшыя пажаданні — выпускнікам, якім зусім хутка вызначацца, кім стаць, каб праца была ў радасць, каб быць карысным грамадству.
І вось ён, кульмінацыйны момант. Адзінаццацікласніца Смялкоўская Ганна і першакласнік Данііл Галадок даюць першы званок, тым самым абвяшчаючы пачатак новага навучальнага года. І кветкі, многа кветак — настаўнікам як удзячнасць за нялёгкую працу.
І яшчэ пра адно, вартае ўвагі. Даўно не даво- дзілася бачыць такую колькасць бацькоў у вясковай школе. А гэта ўжо — аўтарытэт навучальнай установы. Лічыце самі: пераможца абласнога і адзіны ў раёне рэспубліканскага этапаў прадметнай алімпіяды школьнікаў — вучаніца цяпер адзінаццатага класа Красналуцкай ДС-СШ Лізавета Наталевіч. Тры прызёры раённага этапа прадметных алімпіяд, першае месца ў раённай спартакіядзе, 37,5 працэнта выпускнікоў сталі студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў — далёка не поўны пералік дасягненняў школы-сада толькі ў мінулым навучальным годзе.
Хай і надалей падарожжа па краіне ведаў для вучняў і настаўнікаў Красналуцкай дзіцячага сада-сярядняй школы будзе ў радасць, поўніцца новымі здабыткамі!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.