На планете Земля

ПРАПАНОВА

Расія прапанавала пабудаваць на Паўднёвых Курылах электра- і геатэрмальныя станцыі. Адпаведны праект быў падрыхтаваны згодна з планам сумеснай гаспадарчай дзейнасці ў рэгіёне.

ВЕЧАРЫНА Ў АЛАНДА

Хакеры ўзламалі старонку прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда ў Facebook і размясцілі на ёй запрашэнне на вечарыну з нагоды яго адстаўкі. Згодна з аб’явай, марапрыемства павін-на было адбыцца ў Елісейскім палацы 7 мая. Пост быў выдалены прыкладна праз гадзіну пасля публікацыі, але карыстальнікі паспелі растыражаваць яго па сацыяльных сетках.

КОСМАС

Кампанія SpaceX першай ў гісторыі выкарастала адну ракету для двух запускаў у космас. Ракета стартавала з мыса Канавералі і адправіла на арбіту спадарожнік SES-10 па заказе кампаніі з Люксембурга. Пасля гэтага яна зноў вярнулася на Зямлю і села на платформу.

(Па матэрыялах прэсы)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.