Чацвёркі прызёраў

Падведзены вынікі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».
Чашніцкі раён прадстаўлялі Назар Доўгі (Іванская ДССШ), Іван Казлоў (Вядрэнская ДСБШ), Аліна Хрыпач (СШ № 1 райцэнтра) i Вікторыя Пінчук (СШ №2 г. Новалукомля).
Конкурс праходзіў на сцэне абласнога Палаца дзяцей i моладзі. Сярод 107 удзельнікаў з 27 рэгіёнаў Віцебшчыны было шмат таленавітых дэкламатараў.
Нашы хлопчыкі i дзяўчынкі старанна рыхтаваліся. Падбіралі для свaix вобразаў касцюмы, рэпетыравалі. Але хваляванне прысутнічала.
Аліна Хрыпач прадставіла верш А. Вярцінскага «Рэквіем па кожным чацвёртым». За сваё выступленне яна набрала 135 балаў i заняла другое месца.
Вікторыя Пінчук змагалася ў старэйщай узроставай групе. Beрш Караткевіча «Беларуская песня» ацанілі ў 142 балы. Ей было прысуджана трэцяе месца.
Назар Доўгі з вершам М. Чарняўскага «Чаму я спазніўся» набраў 135 балаў i заняў трэцяе месца.
Іван Казлоў чытаў байку К. Крапівы «Дыпламаваны баран». За выступленне атрымаў 132 балы і трэцяе месца.
Як прызналіся юныя чытачы, конкурс вельмі спадабаўся. Магчымасць удзельнічаць у абласным этапе — вельмі адказна. Само мерапрыемства было цікавым i запамінальным.

Наталля СТУКАЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.