Францыск Скарына — чалавек свету

Колькі дзён таму прагучалі заключныя акорды ХХVI  Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Ен стаў значнай падзеяй у культурным жыцці нашай краіны, і не толькі, пакінуўшы шмат яркіх незабыўных уражанняў.

Аматарам друкаванага слова «Славянскі базар» запомніўся ў тым ліку і мноствам гандлёвых кропак, дзе жыхарам і шматлікім гасцям горада прапаноўвалася кніга. У гэтым годзе мы адзначаем 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, а таму на паліцах кіёскаў, магазінаў, іншых месцаў продажу значнае месца займалі выданні, звязаныя з гэтай адметнай падзеяй у жыцці нашага грамадства. Большасць з іх прысвечана  беларускаму першадрукару, заснавальніку ўсходне-еўрапейскага кнігадрукавання Францыску Скарыну. Што зусім зразумела — ён першым з усходніх славян у 1517 годзе выпусціў друкаваную кнігу ва ўсёй яе паўнаце. Дарэчы, сёння звыш 520 друкаваных экзэмпляраў кніг Ф. Скарыны  захоўваюцца ў кніжных і музейных зборах Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славеніі, ЗША, Украіны, Чэхіі.

Прычым гандлёвыя кропкі прапаноўвалі кнігі як чытачу даросламу, так і дзецям малодшага і сярэдняга ўзросту. І трэба сказаць, часам немаленькія чэргі ўтвараліся — цікавасць да друкаванага слова, да гісторыі свайго краю, што асабліва важна — і дзяцей, кранала і радавала. 

Міхаіл ДЗЕРАВЯГА.          

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.