На «Дажынкі» ў Дуброўна

Не стане перабольшваннем сказаць, што цэнтрам ці толькі культурнага жыцця Прыдзвінскага краю сёння стала Дуброўна.  Менавіта тут, у гэтым раённым цэнтры на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці, ладзіцца абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017».На свята з усіх куткоў Віцебшчыны з’ехаліся  тыя, каму мы абавязаны караваем на нашым стале, хто мацаваў харчовую бяспеку краіны. Каб аддзячыць за працавітасць і руплівасць, вернасць хлебаробскай справе, адданасць роднай зямлі.

Сярод удзельнікаў фестывалю-кірмашу — і афіцыйная дэлегацыя нашага раёна. У яе складзе прадстаўнікі раённай улады, райсельгасхарчу, сельгасарганізацый і абслугоўваючых прадпрыемстваў, галіновага і раённага аб’яднання прафсаюзаў, прадпрыемстваў, што аказвалі значную дапамогу гаспадаркам, і, канечне ж, перадавікі жатвы-2017 — камбайнеры-, вадзіцель-тысячнікі  і іншыя.

У стварэнні атмасферы свята на «Дажынках-2017»  прымаюць удзел духавы аркестр і барабаншчыц, другія творчыя калектывы Чашніччыны. Конкурсныя праекты «Дажыначны сноп», «Дажыначны каравай», «Традыцыйны касцюм Віцебскай вобласці — грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», «Горад майстроў» — далёка не ўсё з таго, што прадстаўляюць нашы землякі ў Дуброўне.

Рэпартаж з месца падзей — у наступным нумары газеты.

Міхаіл ДЗЕРАВЯГА. 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.