Паклон прымі, ад нас, пясняр!

У рамках юбілейных мерапрыемстваў і рэалізацыі літаратурна-асветніцкага праекта «Будзе жыць беларуская кніга — будзе жыць Беларусь» праведзены раённы конкурс відэаролікаў «Вуснамі Купалы і Коласа загаварыла Беларусь», прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Заснавальнікам і арганізатарам стаў аддзел бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі ДУК «Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма». Конкурс праводзіўся з 3 красавіка па 1 лістапада сярод супрацоўнікаў згаданай дзяржаўнай установы культуры «Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» і наведвальнікаў бібліятэк.
Галоўнай яго мэтай — папулярызацыя творчасці класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Да ўдзелу прымаліся відэаролікі, створаныя з дапамогай камеры, ма-більнага тэлефона, планшэта і інш., па тэме, якая адпавядала ўмовам конкурсу. Матэрыялы прадстаўляліся па двух намінацыях: «Паклон прымі ад нас, пясняр!» (відэазапіс выканання твораў Я. Коласа), «…І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы» (відэазапіс выканання твораў Я. Купалы).
Для таго, каб ацаніць конкурсныя работы, трэба было пагля-дзець відэаролік на youtube і выбраць адзнаку.
Па выніках конкурсу ў намінацыі «Паклон прымі ад нас, пясняр!» (відэазапіс выканання твораў Я. Коласа) пераможцам стала Новалукомльская гарадская бібліятэка (дырэктар Н. А. Каласоўская) з вершам «Пахмелле». У намінацыі «…І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы» (відэазапіс выканання твораў Я. Купалы) — Чарэйская сельская бібліятэка (дырэктар Т. М. Казлоўская) з вершам «Спадчына». Дыплом прызёра прысуджаны Альшанскай сельскай бібліятэцы (дырэктар Р. М. Селюкова) з выкананнем вершаў Я. Купалы і Я. Коласа.

Таццяна МАЛІНОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.