«Майстар» узяў гран-пры

Для майстроў Чашніцкага Дома рамёстваў год пачаўся паспяхова. Добрыя весткі прыйшлі з абласнога цэнтра.
У Віцебскім абластным метадычным цэнтры народнай творчасці праходзіла выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Карнавал масак», на якой былі прадстаўлены навагоднія і калядныя маскі, сувеніры і елачныя ўпрыгожванні.
Прыемна адзначыць, што работы майстроў Чашніччыны ў чарговы раз атрымалі высокую ацэнку.
Валянціна Барысаўна Атрашкевіч спецыяльна для выставы-конкурсу зрабіла калядоўшчыцу ў масцы казы ў тэхніцы валяння і «калядную зорку» з саломы. Адразу некалькі масак у традыцыйнай тэхніцы саломапляцення падрыхтавала Т. А. Худякова.
Калядныя вянкі і маскі з саломы зрабілі для выставы-конкурсу Н. І. Ізотава, Т. С. Ізотава і З. І. Вінаградава.
У выніку народны клуб майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Майстар» (кіраўнік В. Б. Атрашкевіч) узяў гран-пры.

Наталля СТУКАЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.