З нагоды масленіцы

Майстры Чашніцкага раённага Дома рамёстваў прымаюць удзел у абласной выставе-конкурсе «Сонцазварот», якая праходзіць у Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнага мастацтва з 13 па 23 лютага.
Народны майстар Т. А. Худзякова падрыхтавала для выставы пано «Сонейка», «Маслянічны павук» і сувеніры з саломкі. Кіраўнік народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Майстар» В. Б. Атрашкевіч прадставіла два панно «Гуканне вясны».
Спадзяёмся, працы майстроў Чашніччыны ў чарговы раз атрымаюць высокую ацэнку.

Наталля СТУКАЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.