Узнагародай —два дыпломы

Чашніцкі гістарычны музей прыняў удзел у абласной краязнаўчай выставе-конкурсе «Народнае адзенне Віцебшчыны». Яна сабрала ў адзіную выставачную прастору разнастайныя дэталі i фотаматэрыялы па народнаму касцюму з мэтай стварэння найбольш поўнага ўяўлення аб яго адметнасцях.
Чашніцкі гістарычны музей прадстаўляў поўныя стpoi i асобныя элементы адзення, тканіны, абутак, галаўныя ўборы, аксесуары, а таксама фотаматэрыялы. Больш за 100 прадметаў з калекцыі музея было адпраўлена ў Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.
Па словах дырэктара Чашніцкага гістарычнага музея Людмілы Касцянкі, беларускае народнае адзенне з’яўляецца неад’емнай часткай духоўных здабыткаў нацыі, яна дапамагае фарміраваць культурны воблік сучасніка. У параўнанні з іншымі регіёнамі Віцебшчына найменш захавала старадаўнія i традыцыйныя формы адзення. Па прычыне геаграфічных і сацыяльна-эканамічных фактараў у сярэдзіне XIX стагоддзя распаўсюдзіўся касцюм накшталт гарадскога, а ў вырабе тканін прысутнічала ручная набойка. Адметным з’яўляецца комплекс з прышыўным ліфам. Чашніцкі касцюм утрымлівае кампазіцыйнае рашэнне, каларыт, арнаментальныя матывы.
Праца творчага калектыву Чашніцкага гістарычнага музея ў дадзеным накірунку была высока ацэнена. Два дыпломы папоўнілі скарбонку ўзнагарод.
Першае месца было прысуджана ў намінацыі «За лепшую калекцыю фотаматэрыялаў па народнай вопратцы i яе інфармацыйнае суправаджэнне» i трэцяе — «За больш поўную і рознабаковую калекцыю вясковай i мяшчанскай вопраткі».

Наталля СТУКАЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.