Літаратурная спадчына

Аўтары літаратурных шэдэўраў, якімі на працягу дзесяцігоддзяў зачытваецца не адно пакаленнне чытачоў, у 2018 годзе адзначаюць юбілеі. Дзвесце дзесяць гадоў споўнілася са дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а сто трыццаць пяць — Янкі Маўра. Максім Гарэцкі і Эдзі Агняцвет нарадзіліся сто пяць гадоў таму. У ліку юбіляраў і такія класікі беларускай літатаруры, як Мікола Ткачоў, Алесь Бачыла, Кастусь Кірыенка, Анатоль Грачанікаў, Яугенія Янішчыц.
З нагоды памятных дат у магазіне «Кнігі» філіяла №16 ААТ «Белкніга» вядзецца падрыхтоўка выставы-продажу, на якой будуць прадстаўлены творы вышэйназваных аўтараў, а таксама кнігі сучасных літаратараў, прысвечаныя знакамітым юбілярам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.