Дзень Незалежнасці ў Красналуках

Фото https://krasnoluki.schools.by/photoalbum

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дзень вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Красналуках па традыцыі  праведзены  мітынг. Вяскоўцы аддалі даніну павагі вызваліцелям. А потым у мясцовым Доме культуры адбыўся  святочны канцэрт. На яго запрашалі ўсіх жадаючыя.
На тэрыторыі Красналуцкага сельсавета пражываюць чатыры ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Ветэранаў не забываюць. Шэфства над імі трымае школа, дапамогу аказваюць сельвыканкам, гаспадарка. Напярэдадні 3 ліпеня кожнага з шаноўных удзельнікаў вайны наведалі і павіншавалі са святам.

Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.