Фестываль месца

Канцэрт соўл-групы «Dee Tree».

Галоўнай будаўнічай падзеяй «SPRAVA» стала ўстаноўка незвычайнага пляжа, да якога была прышвартавана пабудаваная падчас майскай міжнароднай школы архітэктуры SESAM 2018 Ex Nihilo плывучая платформа Platformix. У праграме фестывалю былі розныя майстар-класы і квэсты, экскурсійныя туры і многія іншыя цікавыя мерапрыемствы. Акрамя таго, беларускія мастакі ўзвялі некалькі малых лендартаб’ектаў у дубовым гаі паўвострава.

Майстры Чашніцкага раённага Дома рамёстваў на фестывалі.

На маляўнічым паўвостраве, каля руін храма ХVI стагоддзя, выступілі больш за 10 гуртоў, некалькі класічных аркес-траў і тэатраў.

З дапамогай майстра-кераміста Алены Рыжанковай госці фестывалю сваімі рукамі змаглі вырабіць гліняны збан.

Удзень госці фэста ўдзельнічалі ў розных майстар-класах. Наведвальнікі зрабілі сваімі рукамі зэдлік, столік з дапамогай майстроў сталярнай майстэрні «Мастак». Дарослым прапанавалі майстар-класы ўдзельнікі адукацыйна-рукадзельны праект «Торба Шоу», аб’яднання мылавараў Беларусі «Мыльны Фальварак», творчыя майстэрні галерэі сучаснага мастацтва «Ў» і інш.
Майстры Чашніччыны таксама не засталіся абыякавымі да такой значнай падзеі. Прадукцыю ганчарнага цэха ААТ «Завод керамзітавага гравію г. Новалукомль» на фестывалі прадставіла майстар-кераміст Алена Рыжанкова. З дапамогай ганчара ўдзельнікі мерапрыемства сваімі рукамі змаглі вырабіць гліняны збан.
Уразілі гасцей фэсту работы майстроў Чашні-цкага раённага Дома рамёстваў Тэрэзы Худзяковай, Валянціны Атрашкевіч, Аксаны Карабліной, Раісы Агель, а таксама карункі новалукамчаніна Андрэя Восіпава.
Для дзяцей адбыліся майстар-класы па маляванні «Мажліва ўсё!», паказ дыяфільмаў, агучаных акцёрамі і музыкамі ад праекта «Дыяфільм LIVE», спектакль у тэхніцы маляўнічай цені ад тэатра-студыі «Konislon» і многае другое.

Выступленне трыа «Nouvelle Philharmone».

Майстар-клас ад сталяроў майстэрні «Мастак».


Падчас краязнаўчай экскурсіі наведвальнікі фестывалю пазнаёміліся з гісторыяй земляў, што калісьці належалі Сапегам і Мілашам. Аматары прыроды на прагулцы па эка-сцежцы даведаліся пра асаблівасці мясцовай флоры і фаўны.
На палявой кухні можна было пакаштаваць здаровую і смачную ежу ад прафесійных кухараў. І, вядома, на фудкорце не абышлося без любімых слімакоў і брыёшаў ад французскага шэф-кухара Барыса Буаняра. На працягу ўсяго фестывалю працавалі зона дзіцячага адпачынку, кафэ. Таксама госці змаглі набыць мясцовыя фермерскія прадукты, паспрабаваць напоі ад Ясі і Сашы.
Выступленні музыкаў і спевакоў праходзілі ў некалькіх месцах: у храме, на асноўнай сцэне, невялікай драўлянай пляцоўцы ляснога амфітэатра, а таксама на плывучай платформе. У пешы дзень фестывалю адкрылі музычную праграму нашы землякі – вакальная група «Натхненне» Чарэйскага ДК і народны калектыў «Кругліца». Затым адбыліся выступленні соўл-групы «Dee Tree», хора Віцеб-скай духоўнай семінарыі, этна-трыа «ТРОІЦА», этна-джаз-квінтэта «Ulyanica», эксперыментальнага гурта «Мары Пафнутыя» і інш.
5 жніўня «SPRAVA» запрасіла на Дзень класічнай музыкі. Прысутныя змаглі паслухаць квартэт валторнаў «Золата Рэйна», камерны аркестр «ОКО». Атрымаць асалоду ад віртуознага выступлення трыа лаўрэатаў міжнародных конкурсаў — Дашы Мароз (фартэпіяна), Марка Прыходзькі (віяланчэль), Дзяніса Парэчына (кларнет), а таксама паслухаць музычную дуэль — скрыпка супраць флейты (Павел Бацян і Марыя Калеснікава).
З канцэртамі ў Белую Царкву ў гэты дзень таксама завіталі Кацярына Анохіна (цымбалы), Дар’я Філіпенка (альт), трыа «Nouvelle Philharmone».

Варвара ЮРКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.