З назвай нашага города


Да вас у госці завітаў сябар з замежжа альбо з суседняга гарадка. Як падабае добраму гаспадару, трэба яго сустрэць і нешта памятнае падарыць. Дык вось напярэдадні святкавання 514-годдзя города Чашнікі мы пацікавіліся, дзе ў нашым райцэнтры можна набыць падарунак. Такі, які будзе нагадваць пра нашу малую радзіму — Чашнікі.
Патрэбнае знайшлося ў магазіне «Візіт», што знаходзіцца на вуліцы Савецкай, 24-3. Там можна набыць сувенір-магніцік, на якім выява адной з вуліц Чашнік 1876 года (зроблена з малюнка Напалеона Орды), герба горада, а таксама царквы. Гаспадар гандлёвай кропкі Сяргей Фёдаравіч Мацкевіч паведаміў, што гэтыя сувеніры ручной работы, вырабляюць іх пад заказ. А прадаюць з прыцэлам на пакупніцкі попыт. «Як паказвае практыка, — гаворыць Сяргей Фёдаравіч, — людзі гасцяць на Чашніччыне, заходзяць за сувенірамі-падарункамі і магніцік «Чашнікі» набываюць часцей за ўсё».
Яшчэ гаспадар магазіна адзначыў, што плануе павялічыць асартымент тавару з выявай нашай малой радзімы.

Марына МІШУЛКОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.