Лекі для душы


Сёння цэнтральная раённая бібліятэчная сістэма ўключае 19 бібліятэк, 5 гарадскіх (тры ў райцэнтры і дзве ў Новалукомлі), тры бібліятэкі-клубы (Замацкая, Гілянская і Дварэцкая) і 11 сельскіх бібліятэк-філіялаў.
Кніжны фонд налічвае 309 900 экзэмляраў. З пачатку года новыя паступленні складаюць 11 673 кніг і перыядычных выданняў.
За дзевяць месяцаў паслугамі ўстаноў культуры скарысталіся 23 000 чытачоў. Кнігавыдача склала 520 тысяч у год.
* * *
На базе Чырвонараніцкай бібліятэкі пачаў сваю работу цэнтр краязнаўства і этна-графіі, у Чарэі з’явіўся цэнтр патрыятычнага выхавання.
Некалькі бібліятэк працуюць па мэтавых праграмах. Напрыклад, цэнтральная раённая распрацавала сістэму адукацыі па пытаннях гісторыі і матэрыяльнай культуры нашага народа, патрыятычнага выхавання, любві да роднага краю, гераічнага мінулага свайго народа, якая называецца «Давай ганарыцца, што мы беларусы!». Новалукомльская дзіцячая працуе па мэтавай праграмме «Да карыснага праз цікавае».
* * *
З 2012 года для абслугоўвання аддаленых і маланаселеных пунктаў раёна выкарыстоўваецца бібліёбус. Для гэтых мэт распрацавана 13 маршрутаў. Чытачы 32 вёсак маюць магчымасць узяць кнігу ў бібліятэцы на колах.

Наталля СТУКАЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.