Фотаконкурсе «Гэта наша Чашніччына»

Шаноўныя чытачы!
Два наступныя гады ў нашай краіне стануць працягам Года малой радзімы.
Газета «Чырвоны прамень» запрашае як прафесійных фатографаў, так і аматараў прыняць удзел у фотаконкурсе «Гэта наша Чашніччына» на тых жа ўмовах і з улікам таго, што асаблівая ўвага ў 2019-м надаецца азеляненню гарадоў і вёсак.
Тэмай здымкаў могуць быць ініцыятыўныя рашэнні самага рознага характару, якія садзейнічаюць добраўпарадкаванню малой радзімы, адлюстроўваюць хараство прыроды.
Фотаработы накіроўвайце па электроннай пошце kl_cha@mail.ru, іх размесцім на старонках і сайце нашай газеты www.chyrvonka.by.
У канцы года будуць падведзены вынікі конкурсу, журы вызначыць пераможцу і прызёраў.

Качкі прапісаліся ў райцэнтры. Сяргей Бялецкі, г. Чашнікі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *