Чыталі па-беларуску

На цэнтральнай плошчы аграгарадка Новая Зара таксама разгарнулася летняя чытальная зала. 

Супрацоўнікі  Кашчынскай сельскай бібліятэкі і мясцовага культурна-спартыўнага   цэнтра правялі акцыю «Чытаем па-беларуску». У гэты дзень у мястэчку гучала самабытная, мілагучная і ласкавая беларусская мова  ў вершах  і песнях.  Гасцям, што завіталі  да бібліятэкараў,  спачатку былі прапанаваны   карткі з перакладам слоў з рускай  мовы на беларускую. Удзельнікі павінны былі ўзгадаць,  што  гэта за «кветкі па-беларуску». Арганізатары  мерапрыемства  расказалі пра творчасць паэтаў-землякоў, зачыталі некаторыя сачыненні. Кожны з прысутных таксама меў магчымасць прадэкламаваць любімы твор і атрымаць за гэта салодкі пачастунак.  Трэба адзначыць, што даволі цікавая літаратура была прадстаўлена на выставе «Добры дзень, кніжка беларуская». 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *