Свята вёскі 28 ліпеня правялі ў Жэрына самадзейныя артысты Кругліцкага СДК-філіяла № 5

Свята вёскі 28 ліпеня правялі ў Жэрына самадзейныя артысты Кругліцкага СДК-філіяла № 5. Жыхары вёскі і госці вельмі хутка сабраліся на мерапрыемства. Ціхая невялікая вёска нязвыкла ажыла, напоўнілася гукамі. 

Вядучыя канцэртнай праграмы адзначылі, што галоўным багаццем вёскі з’яўляюцца яе жыхары — шчырыя, дружныя, працавітыя. Распавядалі з імправізаванай сцэны аб гісторыі вёскі, біяграфіі саміх жыхароў. У гэты святочны дзень на працягу свята гучалі словы віншаванняў і музычныя падарункі. Традыцыйна нагадалі імёны найстарэйшых жыхароў, якія ўсё сваё жыццё аддалі роднай зямлі, сваёй працай і аўтарытэтам па праву за-служылі павагу аднавяскоўцаў. Адзначылі і юбіляраў. Яркімі выступленнямі радаваў творчы калектыў Кругліцкага СДК-філіяла № 5. Тут і песні, і жартоўныя дыялогі дзвюх суседак Ганны і Зоські, гульні і салодкія пачастункі да святочнага стала, якія прывезлі самадзейныя артысты для жыхароў вёскі. Былі і падарункі — часопісы ад бібліятэкара Кругліцкай сельскай бібліятэкі-філіяла №14.
Такая падзея не толькі нагода сустрэцца з сябрамі, сваякамі, аднавяскоўцамі, але і спосаб захаваць сувязь са сваёй малой радзімай, адрадзіць традыцыі вясковых свят. Мясцовыя жыхары шчыра дзякавалі арганізатарам і ўдзельнікам урачыстасці.

Марына МІШУЛКОВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *